Ракітанка

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ракіта́нка[1] (трансліт.: Rakitanka, руск.: Ракитанка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 37 км у напрамку на паўднёвы захад ад Мсціслава, 72 км ад Магілёва, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі ОршаСураж.

Рэльеф раўнінны, на поўдні мяжуе з лесам. На поўначы праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракі Сарочынка (прыток Мяртвіцы). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Міхайлава, аграгарадок Забалацце і далей па шашы Мсціслаў—Магілёў.

Remove ads

Гісторыя

У 1897 годзе ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе дзейнічала школа граматы.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 годзе. У 1931 годзе арганізаваны калгас, які ў 1932 годзе аб'ядноўваў 33 гаспадаркі, меў 208 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. У 1940 годзе да Ракітанкі далучана вёска Папоўшчына. У Вялікую Айчынную вайну ад 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У кастрычніку 1942 г. і верасні 1943 г. акупанты спалілі 60 двароў, загубілі 32 жыхары.

Пасля вайны адбудавана. Станам на 2016 год у складзе саўгаса «Забалацце».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 44 двары, 278 жыхароў
  • 1909 год — 66 двароў, 275 жыхароў
  • 1940 год — 67 двароў, 197 жыхароў
  • 2012 год —16 жыхароў
  • 2013 год —17 жыхароў
  • 2014 год —15 жыхароў
  • 2015,2016 год —14 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads