Раманш
глыбакаводны жолаб у Атлантычным акіяне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рама́нш[1] — глыбакаводны жолаб у экватарыяльнай частцы Атлантычнага акіяна.

Цягнецца ў напрамку з захаду на ўсход і дзеліць папалам Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет у самай вузкай частцы акіяна паміж Бразіліяй і Заходняй Афрыкай. Даўжыня складае 270[1] (300[2]) км, сярэдняя шырыня 9 (19[2]) км. Найбольшая глыбіня 7856[1] (7758[3][2]) м. Агульная плошча жолаба — 6000[2] км².
Уяўляе сабой упадзіну тыпу «акіянічны трог», буйны грабен, адзін з элементай аднайменнай зоны разломаў[1]. У жолабе выяўлены выхады ультраасноўных горных парод[1].
Названы ў гонар французскага судна «Раманш», якое вымерала тут найбольшыя глыбіні ў 1883 годзе[3].
Remove ads
Зноскі
- Encyclopaedia Britannica (англ.)
- Романш // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads