Раман Іванавіч Петрушэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раман Іванавіч Петрушэнка
Remove ads

Раман Іванавіч Петрушэнка (нар. 25 снежня 1980, Калінкавічы) — беларускі вясляр.

Хуткія факты Раман Петрушэнка, Агульная інфармацыя ...

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах Петрушэнка атрымаў бронзавы медаль у дыстанцыі 2500 м у каяку сярод мужчын у пары з Вадзімам Махневым.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Петрушэнка атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каяку сярод мужчын у чацьвёрцы з Вадзімам Махневым, Аляксеем Абалмасавым і Артурам Літвінчуком, а таксама бронзавы медаль у дыстанцыі 2500 м у каяку сярод мужчын у пары з Вадзімам Махневым. Кавалер ордэнаў Айчыны II і III ступені. Узнагароджаны ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені.

З 1998 па 2004 гг. — студэнт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

З 2004 па 2006 гг. — выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта[удакладніць]. З 2006 г. па цяперашні час — выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Лепшы спартсмен года ў Беларусі (2009).

Жыве ў Мазыры.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads