Раман Баляслававіч Івуць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раман Баляслававіч Івуць (17 ліпеня 1949(1949-07-17), Сцігане, Маладзечанская вобласць3 верасня 2025(2025-09-03)[1]) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1992). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1995), Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (2006), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021).

Хуткія факты Раман Баляслававіч Івуць, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабілі і трактары», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1972; аспірантура, 1977), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1985).

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1977, аўтатрактарны факультэт, кафедра «Эканоміка і лагістыка», загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: эканаміка прамысловасці і транспарту; інавацыйная дзейнасць; лагістыка.

Remove ads

Сям’я

  • дачка Тэрэза Раманаўна Кісель (нар. 1974), кандыдат эканамічных навук, дацэнт, кіраўнік групы статыстыкі і аналітыкі Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў[3]

Узнагароды

Медаль Францыска Скарыны (2009), нагрудныя знакі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999), «Ганаровы транспартнік» (1995), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2015) і інш.

Бібліяграфія

  • Экономические проблемы совершенствования управления ремонтом и техническим обслуживанием оборудования на предприятиях машиностроения : диссертация … доктора экономических наук : 05.13.10 : защищена 00.00.0000 : утверждена 09.02.1990 / Ивуть Роман Болеславович. — Минск, 1989.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads