Ліпнішкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лі́пнішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ліпнішкі.

Хуткія факты Ліпнішкаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 4 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Лукашынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Дунай, Едкавічы, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)[1]. 9 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Князікоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Андрушкі, Вялікія Князікоўцы, Дарашы, Ліпнішскія з хутарамі, Малыя Князікоўцы, Новая Жыжма, Сонтакі, Сцігане)[2]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галімшчынскага сельсавета[3]. У 1986 годзе скасаваны хутар Казімірава[4]. 30 мая 1988 года ў склад Іўеўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Бярэзаўцы, Драбышы, Дунай, Едкавічы, Карпавічы, Красоўшчына, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3141 чалавек[6], з іх 72,0 % — беларусы, 23,8 % — палякі, 3,0 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 2217 чалавек[8].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads