Рамон Серана Суньер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рамон Серана Суньер
Remove ads

Рамон Серана Суньер (ісп.: Ramón Serrano Súñer; 12 верасня 19011 верасня 2003) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Франкісцкай Іспаніі, адвакат. Удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў. Адзін з найбліжэйшых памочнікаў і сваяк Франсіска Франка.

Хуткія факты Рамон Серана Суньер, міністр унутраных спраў Іспаніі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Італіі, затым займаўся адвакацкай практыкай у Сарагосе. У 1933—1936 гады быў дэпутатам картэсаў.

Падчас ліпеньскага путчу 1936 года, які паклаў пачатак грамадзянскай вайне ў Іспаніі, Серана Суньер быў арыштаваны ў Мадрыдзе рэспубліканскімі ўладамі з-за сувязяў з Франсіска Франка, адным з кіраўнікоў мяцежнікаў. У 1937 годзе яму ўдаецца бегчы ў Бургас, дзе Франка прызначыў яго міністрам прапаганды і друку свайго ўрада. Неўзабаве Серана Суньер стаў таксама міністрам унутраных спраў і старшынёй палітычнага савета фалангісцкай партыі.

У чэрвені 1939 года Серана Суньер нанёс візіт лідару Фашысцкай Італіі Беніта Мусаліні, а ў верасні 1940 года вёў перамовы з Адольфам Гітлерам аб умацаванні супрацоўніцтва Франкісцкай Іспаніі з краінамі «Восі».

Падчас Другой сусветнай быў вядомы як прыхільнік адкрытага ўступлення ў вайну на баку Германіі. У кастрычніку 1940 года ён прызначаны міністрам замежных спраў. На гэтай пасадзе ў лістападзе 1940 года вёў у Берліне перамовы аб магчымых тэрытарыяльных пашырэннях Іспаніі за кошт Французскага Марока, а ў лютым 1941 года ўдзельнічаў у сакрэтных перамовах Франка з Мусаліні, прысвечаных пытанням уступлення Іспаніі ў вайну і падзелу Французскай Паўночнай Афрыкі.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны праявіў ініцыятыву ў адпраўцы іспанскіх добраахвотнікаў («Блакітная дывізія») на Усходні фронт супраць СССР.

У верасні 1942 года Франка выдаліў Серана Суньера з пасады міністра замежных спраў, што азначала адмову франкісцкага ўрада ад адкрытага ўступлення ў вайну.

Пасля адстаўкі ўзначальваў прэстыжную адвакацкую фірму, да 1957 года быў пракуратарам (членам) франкісцкіх картэсаў. Часам публікаваў артыкулы ў кансерватыўнай газеце АВС, прапаноўваў Франка зрабіць яго рэжым больш ліберальным, у той жа час працягваў захапляцца Мусаліні і рэгулярна наведваў імшы ў памяць пра яго. У 1945 годзе прапанаваў Франка праект дзяржаўнай рэформы, накіраванай на лібералізацыю рэжыму, але той адмовіўся.

Remove ads

Зноскі

1. varios autores Ramón Serrano Suñer // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Ramon Serrano Suner // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Jesús de la Hera Martínez La política cultural de Alemania en España en el período de entreguerrasMadrid: CSIC, 2002. — P. 373. — ISBN 978-84-00-08022-8

4. http://www.racmyp.es/academicos/lista_historica.cfm Праверана 10 лютага 2019.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads