Раніна (археалагічны помнік)
гарадзішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раніна — археалагічныя помнікі каля вёскі Раніна (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).
Remove ads
Гарадзішча
Знаходзіцца за 4 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Вымнянка, ва ўрочышчы Жаўнерава, на гары (вышыня 20 м), якая абкружана балотам. Пляцоўка амаль круглая памерам 46×40 м. На схілах гары 2 валы і 2 равы. Знойдзены ляпны посуд. Помнік датуецца VI—VIII стст. н. э., адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.
Remove ads
Курганны могільнік
Знаходзіцца за 1,8 км на ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Вымнянка, на краі поля. Складаецца з 3 курганоў вышынёй 1,5—2 м, дыяметрам 10—12 м.
Літаратура
- Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.
Спасылкі
- Раніна (археалагічны помнік) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads