Банцараўшчына (гарадзішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Банцараўшчына (руск.: Ба́нцеровщина) — гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку ў Беларусі, на левым беразе ракі Свіслач каля былой вёскі Банцараўшчына Мінскага раёна.

Хуткія факты Банцараўшчына, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Гарадзішча Банцараўшчына. 1926 г. Надзея Маркіянаўна Доўнар-Запольская (сядзіць каля бярозы), Ісаакій Абрамавіч Сербаў (стаіць за бярозай), Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (у фуражцы і паліто), Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін (у белай кепцы), Сяргей Антонавіч Дубінскі (сядзіць на краі раскопу ў белай фуражцы), Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (за С. А. Дубінскім), Мікалай Мікалаевіч Улашчык (з рыдлёўкай у руках), Аляксандр Дзмітрыевіч Каваленя, Павел Васільевіч Харламповіч (у фуражцы), Аляксандр Міхайлавіч Паноў, Сяргей Сяргеевіч Шутаў (у белай кашулі), Мельнікаў.

Пляцоўка авальная (55 х 35 м), з поўначы і паўночнага захаду ўмацавана 2 валамі вышынёй каля 2 м і равамі. Культурны пласт 0,2—1,8 м; мае 2 гарызонты: ніжні (III ст. да н.э. — IV ст. н.э.) адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, верхні — VIVII стст. — ад яго атрымала назву банцараўская культура. Выяўлены рэшткі драўляных наземных пабудоў з разваламі печаў-каменак, вырабы з жалеза (сярпы, наканечнікі коп’яў, нажы, брытвы), бронзы (пярсцёнкі, фібула, лунніца, бранзалет і інш.), гліны (посуд, тыглі, льячка, прасліцы), шкляная пацерка і інш.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads