Раснічныя чэрві
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раснічныя чэрві, турбелярыі (Turbellaria) — клас плоскіх (пляскатых) чарвей.
Remove ads
Апісанне
Падзяляецца на 2 падкласы, 11 (12) атрадаў, каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных водах усіх шырот (у трапічных лясах трапляюцца наземныя формы). Свабоднажывучыя, пераважна донныя формы. Асобныя віды — паразіты беспазваночных (ігласкурых, малюскаў, ракападобных і інш.).
Даўжыня ад доляў міліметра да 60 см. Цела двухбакова-сіметрычнае, укрыта раснічным эпітэліем (адсюль назва). Поласць цела запоўнена парэнхімай. Большасць відаў — драпежнікі. Гермафрадыты. Развіццё палавое, прамое або з метамарфозам, у некаторых — бясполае, дзяленнем.
Remove ads
Літаратура
- Раснічныя чэрві // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads