Расіца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Расіца
Remove ads

Расі́ца[2], расянка (Drosera) — род кветкавых раслін сямейства расіцавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовыя насякомаедныя травы вышынёй да 25 см з паўзучым або клубнепадобным карэнішчам. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, доўгачаранковае, распасцёртае па зямлі. На верхнім баку і па краі пакрытае адчувальнымі валаскамі з чырвонай залозістай галоўкай, якая ўтрымлівае кроплю ліпкай вадкасці (здаецца, што на лісці раса, — адсюль назва). Калі насякомае трапляе на ліст, валаскі накрываюць яго і абвалакваюць сліззю. Адначасова ліст складваецца па цэнтры (стрымлівае насякомае) і выдзяляе стрававальныя ферменты. Пасля ператраўлівання насякомага ліст зноў раскрываецца. Кветкі дробныя, белыя, у негустых гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка.

Remove ads

Пашырэнне

Каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных і ўмераных паясах, пераважна ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. На Беларусі 4 віды — расіца даўгалістая (Drosera anglica), расіца прамежкавая (Drosera intermedia), расіца адваротна-яйцападобная (Drosera obovata) і расіца круглалістая (Drosera rotundifolia)[3], трапляюцца на балотах, асабліва сфагнавых.

Выкарыстанне

Лекавыя і фарбавальныя расліны.

Зноскі

  1. Entry for Drosera L. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 12 ліпеня 2013.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. 2 350 экз.
  3. База Растения Беларуси(недаступная спасылка)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads