Расіца круглалістая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Расіца круглалістая
Remove ads

Расіца круглалістая[1][2]насякомаедная травяністая расліна; від роду Расіца (Drosera) сямейства Расіцавыя (Droseraceae). Залозістыя валасінкі лісця расіцы выдзяляюць ліпкую вадкасць для ўлоўлівання і ператраўлівання насякомых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Расіца круглалістая, загардушка, расіца, расічка[3], загардушка[4][5][6], божая раса[7].

Апісанне

Расіца круглалістая — шматгадовая травяністая насякомаедныя расліна. Лісце распасцёртае па паверхні глебы, з доўгімі хвасткамі, сабрана ў прыкаранёвую разетку. Ліставыя пласцінкі круглявыя, у дыяметры да 2 см, шырыня крыху перавышае даўжыню. Лісце зверху і па баках асаджаны чырванаватымі залозістымі валасінкамі ў выглядзе галовак на доўгіх сцяблінках, якія дасягаюць у даўжыню 4—5 мм. Валасінкі выдзяляюць клейкую вадкасць у выглядзе бліскучых кропель. Кветаноснае сцябло адно, радзей 2—3, без лісця, выцягваецца да 25 см у вышыню. Кветкі дробныя, белыя, пяцічленныя, сабраныя ў доўгія завіткі. Песцік з трыма слупкамі. Цвіце ў чэрвені — жніўні, плады спеюць у канцы жніўня — верасні. Плод — падоўжана- авальная каробачка.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46—47. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924..
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads