Ратонда Святога Георгія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ратонда Святога Георгія (балг.: Свети Георги) — раннехрысціянская царква ў горадзе Сафія (Балгарыя). З’яўляецца самай старой царквой горада, была пабудавана ў IV стагоддзі на тэрыторыі антычнай Сердыкі ў цэнтры Канстанцінава квартала — рэзідэнцыі імператара Канстанціна Вялікага.
Царква пабудавана ў форме ратонды і першапачаткова выкарыстоўвалася як баптыстэрый. Будынак выкананы з цэглы, мае вузкія высокія вокны і шэсць паўкруглых прыбудоў. Вышыня купала 13,7 м.
З канца X да сярэдзіны XII стагоддзя ў царкве захоўваліся мошчы Іаана Рыльскага. У XVI стагоддзі, пасля заваявання Балгарыі туркамі, царква была перабудавана ў мячэць і заставалася ёю да 1878 года. Пры рэстаўрацыі царквы ў XX стагоддзі ў ёй былі выяўлены тры пласты фрэсак, зафарбаваных у перыяд турэцкага валадарства, самыя раннія з якіх адносяцца да X стагоддзя. У наш час царква з’яўляецца музеем, але, нягледзячы на гэта, Балгарская праваслаўная царква праводзіць у ёй рэгулярныя набажэнствы.
Remove ads
Літаратура
- Архитектурното наследство на България. София, издательство «Техника», 1988.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ратонда Святога Георгія
- Фрэскі ратонды Святога Георгія (балг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads