Рауль Юбак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рауль Юбак
Remove ads

Рауль Юбак (фр. Raoul Ubac; 31 жніўня 1910, Мальмедзі, Бельгія — 24 сакавіка 1985, Дзьёданэ, Францыя) — французскі жывапісец, графік, фотамастак «новай Парыжскай школы».

Remove ads

Біяграфія

З 1929 года жыў у Францыі, у пачатку 1930-х пазнаёміўся з парыжскімі сюррэалістамі, наведваў іх майстэрні на Манпарнасе. Затым вучыўся малюнку і фатаграфіі ў Школе прыкладных мастацтваў у Кёльне, падарожнічаў па Далмацыі, дзе ўпершыню пачаў працаваць з фатаграфіямі камянёў. У гэты перыяд адышоў ад жывапісу, шмат эксперыментаваў з фотавыявамі, працаваў з «знойдзенымі прадметамі». У 1936—1939 удзельнічаў у групавых акцыях сюррэалістаў, быў блізкі да Х.Белмера, В. Браўнера, Б. Перэ, пазней пазнаёміўся з П. Элюарам, Р. Кено. З 1936 працаваў над эксперыментальнай серыяй фатаграфій «Пентэсілея», дзе камбінаваў розныя тэхнікі здымкі і апрацоўкі фотавыявы; некаторыя з гэтых здымкаў публікаваліся ў сюррэалісцкім часопісе «Мінатаўр», атрымалі высокую адзнаку А. Брэтона, фігуравалі на Міжнароднай выставе сюррэалізму (1938).

Падчас вайны Юбак жыў у Каркасоне, дзе збліжаецца з Р.Магрытам, у Парыжы і Бруселі, дзе ў 1941 годзе апошні раз выстаўляе свае фотаработы (пасля 1945 года Юбак больш не займаецца фатаграфіяй). Удзельнічаў у літаратурным часопісе актывістаў Супраціву «Месаж», якім кіраваў паэт-сюррэаліст Жан Лескюр. За гады вайны Юбак адыходзіць ад сюррэалізму, пачынае займацца малюнкам, гравюрай (у тым ліку — на грыфельных плітках, так званых ardoises), вяртаецца да жывапісу. З 1951 года яго палотны і гуашы рэгулярна экспануюцца ў вядомай галерэі Эмэ Мага.

Remove ads

Зноскі

1. Raoul Ubac

2. Raoul Ubac // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997. Праверана 30 чэрвеня 2022.

4. Raoul Ubac // Luminous-Lint — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

6. Union List of Artist Names Праверана 16 лютага 2022.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads