Рахіль Суцкевер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рахіль (Роза) Суцкевер (2 лістапада 1904, Смаргонь — 1943, Трэблінка (?)) — мастачка яўрэйскага паходжання, удзельніца віленскай мастацкай групы Jung-Vilne (Маладая Вільня).
У 1915 у сувязі з Першай сусветнай вайной разам з сям’ёй была вывезена ў Сібір, у 1922 перабралася ў Вільню. Жыла з бацькамі ў сэрцы яўрэйскага квартала, у 1933 выйшла замуж за рамесніка Кальмана Ушаева. Спачувала сацыялістычным ідэям, змяніла сваё імя на больш сучаснае — Роза. Насуперак пашыранай інфармацыі, не была сваячкай яшчэ аднаго ўдзельніка Jung-Vilne родам са Смаргоні Аўрома Суцкевера[1].
Remove ads
Творчасць міжваеннага часу
У 1925 паступіла бясплатна вучыцца на мастацкі факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя. У 1928-30 ездзіла ў ЗША разам са сваім бацькам Навумам. Пасля вяртання аднавіла вучобу ва ўніверсітэце, дзе навучалася мастацтву пад кіраўніцтвам Людаміра Сляндзінскага[1].

На пачатку 1930-х далучылася да групы Yung-Vilne («Маладая Вільня»), якая аб’ядноўвала пісьменнікаў і мастакоў яўрэйскага паходжання. Разам з чальцамі групы Бенцыёнам Міхтамам і Мілкай Гецэльсам у снежні 1930 брала ўдзел у Пастаяннай мастацкай выставе ў Вільні ў бібліятэцы Сырніка, дзе выстаўляла карціну «Socjaln simen» («Сацыяльны сімвал»). У лютым 1935 паказвала свае працы на Пастаяннай мастацкай выставе ў Вільні разам з Бенцыёнам Міхтамам і Рафаэлем Хволесам. Выстаўка работ удзельнікаў Yung-Vilne выклікала ажыўленую дыскусію ў мясцовай прэсе пра зніжэнне цікавасці да пачынанняў віленскіх мастакоў і прычыны гэтай з’явы.
У тым жа годзе яна і Шэйна Эфрон выставілі свае працы на экспазіцыі студэнтаў універсітэта Стэфана Баторыя. Там жа былі паказаны і творы Бер Залкінд. На гэтай выставе Рахель Суцкевер прадэманстравала сваю найбольш вядомую працу «A Sztrajk in Amerikaner Port» («Страйк у амерыканскім порце»), якая выклікала найбольшую цікавасць сярод усіх палоцен і жыва абмяркоўвалася ў аглядах выставы.
У жніўні таго ж года мастачка экспанавала «Страйк у амерыканскім порце» на выставе яўрэйскага выяўленчага мастацтва, арганізаванай сумесна з Сусветным кангрэсам YIVO ў Вільні. На выставе былі сабраны працы 13 мастакоў, сярод іх быў і Марк Шагал. Крытыкі адзначылі манументальнасць, а таксама кампазіцыю і насычаныя колеры палатна Розы Суцквер. Рэпрадукцыя карціны была апублікавана ў студзені 1936 у трэцім нумары альманаха «Yung-Vilne».
26 лістапада 1938 у гандлёва-прамысловым памяшканні на вуліцы Нямецкая, 21 адкрылася персанальная выстаўка работ Рахіль Суцкевер, арганізаваная Саюзам яўрэйскіх мастакоў-візуалістаў у Вільні і групай Yung-Vilne. Выстаўка працягвалася да 2 студзеня 1939. Як падкрэслівае Яанна Лісэк у сваёй кнізе «Юнг Вільне — яўрэйская мастацкая група», выстаўка атрымала шырокае асвятленне ў мясцовай прэсе. Мастачка паказала там 60 сваіх работ, у асноўным партрэты, а таксама пейзажы і нацюрморты.
У рэцэнзіі на выставу падкрэслівалася, што на ўспрыманне рэальнасці маладой мастачкай, як і ў выпадку з пісьменнікамі з «Юнг Вільне», вырашальна паўплываў досвед Першай сусветнай вайны. Гэты траўматычны досвед і складаная сітуацыя ў канцы 1930-х сфармавалі ў яе творчасці вобраз чалавека, далёкі ад ідэалізму і сентыментальнасці, які мяжуе з карыкатурай і выкрывае заганы чалавечай прыроды. Крытыкі высока ацанілі значны прагрэс, дасягнуты ў яе творчым развіцці за тры гады з 1935 года (час яе знакамітай выставы ў YIVO). Яны адзначылі, што мастачка, вызваліўшыся ад уплыву сваіх універсітэцкіх выкладчыкаў, знайшла свой уласны стыль, умела спалучаючы імпрэсіянісцкія прыёмы з экспрэсіянісцкім агульным выказваннем[2].
У рэцэнзіі на выстаўку Rochl Suckewers bilder ojssztelung Бер Залкінд на старонках «Undzer Tog» напісаў:
У сваім творчым падыходзе Рахіль Суцкевер з’яўляецца адначасова і імпрэсіяністкай, і экспрэсіяністкай. Яе палітра маляўнічая і яркая, тут няма чорнага ці карычневага колераў. Яе карціны напісаны ў імпрэсіянісцкім стылі, але пры гэтым яны прытрымліваюцца прынцыпаў экспрэсіянізму: усё ў іх — гэта выраз, і ўсюды мы бачым псіхалагічны падыход, які раскрывае цёмныя куткі чалавечай душы, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў яе палотнах[3].
У дзень закрыцця выставы адбыліся гала-канцэрт і аўкцыён работ.
У канцы 1938 выйшаў другі том вершаў паэта Эльханана Фоглера «Дзве бярозы ля дарогі» з вокладкай, распрацаванай Рахіль Суцкевер.
24 сакавіка 1939 у кансерваторыі адбыўся тэатральна-літаратурны вечар, прысвечаны выхаду зборніка Лейзера Вольфа «Чорныя жамчужыны». Касцюмы для тэатральнай часткі былі распрацаваны Рахіль Суцкевер.
У ліпені 1939 у альманаху «Naje Bleter» была апублікаваная рэпрадукцыя яе карціны «Dos kind fun gas» («Дзіця вуліцы»), якая стала вынікам супрацоўніцтва групы Юнга Вільне і яўрэйскіх пісьменнікаў з Каўнаса.
Remove ads
Другая сусветная вайна
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны Рахіль Суцкевер засталася ў Вільні. Падчас савецкай акупацыі яна актыўна дапамагала яўрэйскім імігрантам з акупаваных немцамі тэрыторый. У пачатку 1940 выйшла апошняя публікацыя групы Yung-Vilne — зборнік паэзіі Аўрома Суцкевера «Valdiks» (Лес) накладам 500 асобнікаў з вокладкай Рахель Суцкевер. У зборніку былі сабраны вершы Аўрома Суцкевера 1937—1939 гадоў.
Пасля стварэння Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Суцкевер далучылася да арганізацыйнага камітэта калектыўнай літоўскай выставы, якая праходзіла ў Вільні з лістапада па снежань 1940. Яна таксама ўваходзіла ў склад журы, якое ацэньвала прадстаўленыя працы. Пасля гэтага Дзяржаўны музей набыў многія з твораў мастачкі.
Пасля таго, як нацысты акупавалі Вільню, патрапіла ў гета. Там яна дапамагала адораным дзецям, даглядаючы і матэрыяльна падтрымліваючы дзесяцігадовага мастака Самуэля Бака. У сакавіку 1943 яна паказала свае працы на мастацкай выставе, якая праходзіла ў тэатры гета. Сярод іх былі «Партрэт мужчыны», тры віленскія пейзажы і шэсць акварэляў, якія служылі сцэнічнымі дэкарацыямі для спектакляў, што ставіліся ў гета. Некаторыя з работ набыў музей гета. На выставе таксама быў праведзены мастацкі конкурс, галоўны прыз у памеры 250 марак быў прысуджаны Суцкевер за яе карціну «Партрэт вясёлага чалавека». Саму выставу ў першыя некалькі дзён наведалі некалькі сотняў чалавек.
Брала ўдзел у стварэнні гіганцкай мадэлі Вільні, над якой па загадзе гебітскамісара працавалі каля трыццаці яўрэйскіх архітэктараў, інжынераў, чарцёжнікаў, тэхнікаў і мастакоў, якія знаходзіліся ў гета. Для гэтай працы была створана спецыяльная ўстанова, так званая майстэрня «Plastikers plan Vilna», з 40 макетных панэляў памерам 82 × 60 см захаваліся толькі чатыры. Асноўным матэрыялам быў гіпс, але выкарыстоўваліся драўляныя элементы, дрот і ніткі[1].
У імкненні абараніць сваю мастацкую спадчыну, Суцкевер даверыла свае працы на захованне польскай сяброўцы, пані Мілеўскай. На жаль, пасля бамбардавання працы згарэлі разам з домам, дзе яны захоўваліся.
Летапісец Віленскага гета Герман Крук, які апісваў выстаўку Рахіль Суцкевер у гета, згадвае, што выстаўляліся карціны не толькі акварэллю, але і алейнымі фарбамі. Хутчэй за ўсё, гэта былі творы, напісаныя да вайны і нейкім чынам перавезеныя ў гета — «Бяздомны хлопчык» і «Дзяўчына». Яны цудам захаваліся ў схованках гета, былі знойдзены пасля вайны і перададзены ў Яўрэйскі музей, створаны ў 1946 годзе. Там жа апынуліся і партрэты жыхароў гета, зробленыя з акварэльных і жывапісных фарбаў. Калі ў 1949 годзе Яўрэйскі музей быў ліквідаваны з-за ўзмацнення антысеміцкай кампаніі, распачатай Сталіным, творы Суцкевер былі перададзены ў Музей рэвалюцыі ЛССР, пасля чаго было вырашана, што яны не з’яўляюцца творамі мастацтва, а дакументамі, а карціны алеем на палатне «Хлопчык» і «Дзяўчынка» былі перададзены ў Музей мастацтваў ЛССР. Мастацкая спадчына Р. Суцкевера была ўз’яднана са стварэннем Дзяржаўнага яўрэйскага музея Віленскага Гаона[1].

Пасля ліквідацыі Віленскага гета яна разам з бацькамі і сястрой была дэпартавана ў лагер смерці Трэблінка і там забіта. Яе мужа дэпартавалі ў лагер у Эстоніі .
Remove ads
Сёння
Некалькі яе прац дэманструюцца ў пастаяннай экспазіцыі Музея гісторыі і культуры літвакоў у Вільні.
17 мая 2022 года ля дома на вул. Басанавічуса, дзе жыла мастачка, быў усталяваны мемарыяльны камень (Stolpersteine).
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads