Рачныя вугры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рачныя вугры (Anguillidae) — сямейства рыб атрада вугрападобных. Адзіны род налічвае 15 відаў.
Remove ads
Апісанне
Цела вельмі падоўжанае. Жаберная адтуліна серпападобная, размешчана латэральна. Спінны і анальны плаўнікі зліваюцца з хваставым. Грудны плаўнік добра развіты. Пазванкоў 100—119. Маецца вельмі дробная луска. Бакавая лінія поўная на целе і галаве.
Асаблівасці біялогіі
Дарослыя вугры жывуць у прэснай вадзе ці эстуарыях. Перастаюць харчавацца пры наступленні палавой спеласці, калі мігруюць з прэсных вод у моры. Паўночнаамерыканскі і еўрапейскі (Anguilla anguilla) прэснаводныя вугры нерастуюць у Саргасавым моры.
Лічынкі лептацэфалы вяртаюцца ў прыбярэжную зону, перажываюць метамарфоз і заходзяць у прэсныя воды на стадыі «шклянога вугра».
Промысел
Рачныя вугры — каштоўныя аб’екты промыслу.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads