Саргасава мора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саргасава мора
Remove ads

Сарга́сава мора — раён антыцыкланічнага кругазвароту вод у Атлантычным акіяне, абмежаваны цячэннямі: на захадзе Гальфстрымам, на поўначы Паўночна Атлантычным, на ўсходзе Канарскім, на поўдні Паўночным Пасатным[1]. Адзінае неабмежаванае сушай мора на Зямлі. Дынамічныя межы мора збольшага адпавядаюць Азорскаму антыцыклону[2].

Хуткія факты Саргасава мора, Плошча ...

Плошча мора 6—7 млн км² (залежыць ад становішча плыняў). Тэмпература вады на паверхні 18—23 °С узімку, 26—28 °C улетку. Салёнасць 36,5—37 . У моры размешчаны Бермудскія астравы[1].

Назва паходзіць ад роду водарасцей Sargassum, што засяляюць паверхню мора. Унікальнасць гэтых водарасцей у іхняй галапелагічнасці — гэта значыць, што іх поўны жыццёвы цыкл, у тым ліку вегетатыўнае размнажэнне, праходзіць на марской паверхні, у той час як іншыя водарасці выкарыстоўваюць для размнажэння марское дно[2].

У моры пражываюць крэветкі, крабы, рыбы і іншыя марскія жывёлы. Чарапахі выкарыстоўваюць водарасці Sargassum у якасці ежы і прытулку для патомства[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads