Рачэнскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рачэ́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рачэнь.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. У 1964 годзе ў склад Новацярушскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бычкі, Зарэчкі, Новая Дуброва, Новыя Дунцы, Старая Дуброва і Старыя Дунцы)[1]. 9 студзеня 1965 года ў склад сельсавета вернуты вёскі Бычкі, Зарэчкі, Новая Дуброва, Новыя Дунцы, Старая Дуброва і Старыя Дунцы[2]. У 1971 годзе скасаваны хутары Васькава Гара, Кацічава і Свісціна[3], 15 кастрычніка 1976 года — пасёлкі Глінішча (зліўся з вёскай Рачэнь), Дараганаўка, Камень, Новы (зліліся з вёскай Вобчын), Шапёнаўка (зліўся з вёскай Закальное), Падакопы (зліўся з пасёлкам Падлескі), Пасека I, Фальварак (зліліся з пасёлкам Масты), хутар Арэхава[4], у 1978 годзе — пасёлкі Грудок (зліўся з вёскай Закальное), Навіно, хутар Дуб’ё[5], у 1980 годзе — хутар Папарыха[6], у 1997 годзе — пасёлкі Вуглы і Клянок. 28 мая 2013 года межы сельсавета былі пашыраныя ў выніку далучэння да яго тэрыторыі часткі скасаванага Ляхаўскага сельсавета з наступнымі населенымі пунктамі: Асавец, Барок, Дубілаўка, Жораўка, Ляхаўка, Песчанец 1, Песчанец 2, Слабодка, Турок, Фёдараўка[7]. 16 кастрычніка 2018 года скаваны хутар Каценін[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (33 населеныя пункты) — 3039 чалавек[9], з іх 97,3 % — беларусы, 1,7 % — рускія[10]; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 2692 чалавекі[11].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 студзеня 1965 г.// Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566).
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
- Решение Любанского районного Совета депутатов от 16 октября 2018 г. № 32 Об упразднении хутора Котенин Реченского сельсовета Любанского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2024. Праверана 24 лістапада 2018.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads