Рашэтнік
від грыбоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рашэ́тнік, падрашэтнік, казляк[1], махавік, імшэннік[2] (Suillus bovinus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Масляк (Suillus) сямейства Балетавыя (Boletaceae).
Remove ads
Апісанне
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 см, плоска-пукатая, гладкая, слізістая, скурастая, аранжава-карычневая. Мякаць белавата-жаўтаватая, бураватая, шчыльная, пругкая. Ножка даўжынёй 5—10 см і дыяметрам 1—2 см, цыліндрычная ці трохі звужаная да асновы, суцэльная і гладкая, святлейшая за шапку. Гіменафор брудна-жоўты ці карычнева-аліўкавы з вялікімі порамі. Споры гладкія і жаўтаватыя.
Remove ads
Арэал і экалогія
Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі. Пашыраны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Расце пераважна ў хваёвых лясах, на сфагнавых балотах, каля дарог у жніўні — верасні, часта вялікімі групамі. Утварае мікарызу з хвояй.
Значэнне
Ядомы грыб.
Зноскі
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 60. — 192 с. — 60 000 экз.
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Boletus bovinus
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
