Роберт Кален Мак-Кензі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роберт Кален Мак-Кензі
Remove ads

Роберт Кален Мак-Кензі (англ.: Robert Callen MacKenzie; 30 лістапада 1948 — 24 лютага 1995) — амерыканскі вайсковец і найміт, удзельнік шэрагу ваенных канфліктаў, адзін з рэдактараў часопіса «Soldier of Fortune».

Хуткія факты Роберт Кален Мак-Кензі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1966 годзе ва ўзросце 17 гадоў, скончыўшы сярэднюю школу, Мак-Кензі атрымаў рэкамендацыю ў Акадэмію ВПС ЗША  (англ.). Аднак ён пажадаў служыць у сухапутных войсках, каб трапіць на В’етнамскую вайну. На прызыўным пункце ў Сан-Дыега (штат Каліфорнія) юнак запісаўся пяхотнікам. Да 1967 года прайшоў курс падрыхтоўкі ў джунглях Панамы і атрымаў кваліфікацыю дэсантніка, пасля чаго быў адпраўлены ў Паўднёвы В’етнам. Служыў у 1-м батальёне 327-га пяхотнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі  (англ.). 29 мая таго ж года атрымаў кулявое раненне. Пасля года ў шпіталі лекары абвясцілі яго інвалідам, і Мак-Кензі быў вымушаны пакінуць узброеныя сілы.

У 1970 годзе паехаў у Радэзію. Прайшоўшы строгі адборачны курс, залічаны ў якасці замежнага добраахвотніка ў Спецыяльную авіяцыйную службу (SAS)  (англ.), дзе даслужыўся да камандзіра 22-й эскадрыллі. У складзе падраздзялення ўдзельнічаў у Радэзійскай вайне. Некаторы час пасля ўтварэння замест Радэзіі Зімбабвэ працягнуў кар’еру ў Нацыянальнай арміі новай дзяржавы  (англ.), але ў 1980 годзе з’ехаў.

Мак-Кензі трапіў ва Узброеныя сілы ПАР  (афрыкаанс) і стаў маёрам спецпрызна. У 1981 годзе ён далучыўся да ўзброеных фарміраванняў Транскея  (коса). Артымаў пасаду намесніка камандзіра палка СпП. Змагаўся ў Пагранічнай вайне.

У 1985 годзе, пасля 15 гадоў службы за мяжой, Мак-Кензі вярнуўся ў ЗША. На радзіме Роберт К. Браўн, заснавальнік часопіса «Soldier of Fortune», наняў яго рэдактарам па «нетрадыцыйных аперацыях». Адначасна ў якасці ваенспеца ён аказваў свае паслугі ў Цэнтральнай Амерыцы, Харватыі і Босніі. Варта адзначыць работу Мак-Кензі ў Мазамбіку, дзе той вёў перамовы з паўстанцамі, дамогшыся вызвалення сямі заходніх закладнікаў.

У канцы студзеня 1995 года стаў камандзірам групы наёмных інструктараў-гуркхаў  (руск.) пры ўрадавай арміі Сьера-Леонэ, дзе ў той час бушавала грамадзянская вайна. Яго кантынгент займаўся падрыхтоўкай камандас. 23 лютага атрад Мак-Кензі ў складзе гуркхаў і ўрадавых вайскоўцаў атакаваў пазіцыі баевікоў АРФ у Малал-Хілс. У ходзе перастрэлкі амерыканец быў цяжка паранены і памёр на раніцу наступнага дня.

Remove ads

Сям’я

Мак-Кензі ажаніўся з Сібіл Клайн (раней была замужам за чыноўнікам Стэфанам Халперам  (англ.)[3]). У шлюбе нарадзіўся сын Ян[4]. Яго цесць Рэй Клайн  (англ.) з’яўляўся былым намеснікам дырэктара па разведцы ЦРУ[3].

Зноскі

  1. Robert C. Mackenzie // GeneaStar
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q98769076'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3100478'></a>
  2. Leeman, Bernard (2015). Lesotho and the Struggle for Azania: Origins and History of the African National Congress, Pan Africanist Congress, South African Communist Party and Basutoland Congress Party, 1780—1994. London: University of Azania. p. 583. (2nd ed.) ISBN 9980850019 і 978-9980850010.

Публікацыі

Бібліяграфія

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads