Роберт I д’Артуа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Роберт I Добры (верасень 1216 — 9 лютага 1250, Мансур, Егіпет) — сын французскага караля Людовіка VIII Льва і Бланкі Кастыльскай, брат Людовіка IX Святога. Заснавальнік дому Артуа, які загас у 1472 годзе.
Remove ads
Біяграфія
У 1237 годзе ажаніўся з Мацільдай Брабанцкай (1224—1288), дачкой брабанцкага герцага Генрыха II і нямецкай прынцэсы Марыі Гогенштаўфен. Да вяселля Людовік IX дараваў яму ў леннае валоданне графства Артуа.
Роберт прымаў актыўны ўдзел у крыжовых паходах свайго брата і праявіў адвагу і храбрасць. У 1250 годзе ў Егіпце ён з невялікім атрадам на плячах у мусульман уварваўся ў крэпасць Мансур. Але ворагі паспелі зачыніць вароты і адрэзалі Роберта ад асноўных сіл. Ён быў разадраны туркамі.
Жонка Роберта тады была цяжарная і праз некалькі месяцаў нарадзіла сына Роберта II Высакароднага, які стаў другім графам Артуа. Акрамя яго, у Роберта I была яшчэ дачка Бланка (1248—1302), якая ў першым шлюбе была за наварскім каралём Генрыхам Талсцім, а ў другім — з Эдмундам Гарбатым, 1-м графам Ланкастарскім (Англія). Яе дачка ад першага шлюбу стала жонкай французскага караля Філіпа IV Прыгожага, а дзякуючы другому шлюбу Бланка стала адной з родапачынальніц англійскай каралеўскай дынастыі Ланкастэраў.
Remove ads
Зноскі
- Robert I, Count of Artois // https://pantheon.world/profile/person/Robert_I,_Count_of_Artois Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads