Бланка Кастыльская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бланка Кастыльская
Remove ads

Бланка Кастыльская, Бланш Кастыльская (Blanche de Castille) (4 сакавіка 1188, Паленсія, Іспанія27 лістапада 1252, Мелён, Францыя) — прынцэса Кастыльская, жонка Людовіка VIII і каралева Францыі.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Каранацыя Людовіка VIII і Бланкі Кастыльскай.

Дачка Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Англійскай, сястра Энрыке I і Берэнгарыі.

З 1226 па 1236 гады была рэгентшай пры сваім малалетнім сыне Людовіку IX. У 12481252 гадах кіравала Францыяй з прычыны адсутнасці Людовіка IX, выкліканага яго ўдзелам у сёмым крыжовым паходзе. Пасля завяршэння альбігойскіх войн заключыла Парыжскі мір (1229), паводле якога была далучана частка Лангедока. Здушыла паўстанне «Пастушкоў».

Remove ads

Шлюб і дзеці

Thumb
Людовік VIII і Бланка Кастыльская.

З 23 мая 1200 года была замужам за каралём Францыі Людовікам VIII. Мелі 13 дзяцей, з якіх выжылі сямёра:

    • 1. Бланш (1205 — 1206)
    • 2. Агнес (1207 — у мал.)
    • 3. Філіп (9.09.1209 — ліпень 1218), жанаты з 1217 на Агнес, графіні дэ Данзі;
    • 4. і 5. Блізняты Альфонс і Іаан (нар. і памерлі 23.01.1213)
    • 6. Людовік IX Святы (12141270), кароль Францыі;
    • 7. Рабер I (12161250), граф Артуа, загінуў у VII Крыжовым паходзе пры Мансуры. Заснавальнік дому Артуа, які згас ў 1472 годзе;
    • 8. Філіп (2.01.1218 — 1220)
    • 9. Жан Трыстан (21.07.1219 — 1232), граф Анжуйскі і Мэнскі;
    • 10. Альфонс (11.11.1220 — 21.08.1271), граф Пуату і Аверні, па сваёй жонцы Жанне Тулузскай апошні граф Тулузы;
    • 11. Філіп Дагабер (20.02.1222 — 1232)
    • 12. Ізабела Французская (14.04.1225 — 23.02.1269), манашка ў Лангшампэ;
    • 13. Карл I Анжуйскі (21.03.1226 — 7.01.1285), граф Анжуйскі і Мэнскі, дзякуючы свайму першаму шлюбу з Беатрысай Праванскай стаў у 1246 графам Праванса. У 1266 годзе заваяваў Сіцылійскае каралеўства, разбіўшы яго караля Манфрэда. У выніку Сіцылійскай вячэрні (1282) страціў Сіцылію, застаўшыся толькі каралём Неапалю. Тытулярны кароль Іерусалімскі з 1278 года. Заснавальнік незвычайна разгалінаванага Анжу-Сіцылійскага дому.
Remove ads

Зноскі

  1. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads