Мальва лясная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Мальва лясная
Remove ads

Ма́льва лясная[1][2] (Malva sylvestris) — расліна сямейства Мальвавыя (Malvaceae), від роду Мальва (Malva).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Мальва лясная, мальва[3], рожа лясная[4], мальва маўрытанская[5]

Біялагічнае апісанне

Thumb
Malva sylvestris.
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Гэта двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—120 см. Сцябло прамое, у асноўным галінастае, звычайна пакрытае рассеянымі валасінкамі.

Лісце на доўгіх хвосціках, па краях гародчата-зубчастае, з круглявымі пяці—сямілопасцевымі пласцінкамі. Прылісткі ланцэтападобныя, бледна-зялёныя, па краях доўгарасніцавыя[6].

Кветак звычайна некалькі (часам адна). Яны знаходзяцца ў пазухах лісця. Подчашша складаецца з даўгавата-авальных лісточкаў, па краях расніцавых. Чашачка амаль да сярэдзіны падзелена на трохкутныя долі, паблізу некалькі пладоў разрастаецца. Вяночак ружовага колеру. Ён у 3-4 разы больш чашачкі, пялёсткі даўжынёй да 2,5 см, зваротнаяйкападобныя, глыбокавыемкавыя.

Формула кветкі: [7].

Плады састаўныя, складаюцца з 10—13 голых, на спінках сеткава-маршчыністых плодзікаў.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна расце ў лясах і светлых парках, часам як пустазелле. Арэал віду ўключае ў сябе паўднёвую палову Еўрапейскай часткі Расіі, Крым, Каўказ, Сярэднюю Азію, Заходнюю Еўропу, Паўночную Афрыку, Малую Азію, Паўднёва-Заходнюю Індыю.

Выкарыстанне

Гэта расліна культывавалася з глыбокай старажытнасці егіпцянамі, грэкамі і рымлянамі. На Каўказе яе да гэтага часу ўжываюць у ежу.

Thumb
Thumb

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Мальва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 43.
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Malva mauritiana L.
  6. {{{загаловак}}}. — 2006. ISBN 5-7695-2656-4.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads