Рок Кабарэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рок Кабарэ
Remove ads

Рок Марк Крысціян Кабарэ (фр.: Roch Marc Christian Kaboré; нар. 25 красавіка 1957, Уагадугу, Французская Верхняя Вольта) — буркінійскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Буркіна-Фасо з 20 сакавіка 1994 года па 6 лютага 1996 года, прэзідэнт Нацыянальнай асамблеі Буркіна-Фасо з 5 чэрвеня 2002 года па 28 снежня 2012 года, прэзідэнт Буркіна-Фасо з 29 снежня 2015 года па 23 студзеня 2022 і міністр нацыянальнай абароны з 13 студзеня 2016 года па той жа час.

Хуткія факты Рок Кабарэ, president of the National Assembly of Burkina Faso[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Кабарэ нарадзіўся ва Уагадугу, сталіцы Буркіна-Фасо. Атрымаў сярэднюю адукацыю, што дазволіла яму паступіць ва ўніверсітэт[4]. Пасля скончыў універсітэт у Дыжоне, Францыя. У 1979 годзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся на радзіму[4].

Некаторы час Кабарэ працаваў у Міжнародным банку Буркіна. У 1984, ва ўзросце 27 гадоў, стаў генеральным дырэктарам банка, гэтую пасаду займаў на працягу пяці наступных гадоў[4][5].

Ва ўрадзе Буркіна-Фасо займаў пасады прэм’ер-міністра, спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта, а таксама быў дэпутатам Нацыянальнай асамблеі краіны[4][5][6].

З 1994 па 1996 гады — прэм’ер-міністр Буркіна-Фасо.

Калі ў 1996 годзе была створана партыя Кангрэс за дэмакратыю і прагрэс, Кабарэ сышоў з пасады прэм’ер-міністра і заняў пасаду віцэ-прэзідэнта ва ўрадавай партыі[7].

6 чэрвеня 2002 г. ён быў абраны на пасаду старшыні Нацыянальнай асамблеі Буркіна-Фасо[8].

З 1997 па 2002 быў намеснікам старшыні Нацыянальнай асамблеі, а да 2012 — старшынёй[9].

У лістападзе 2014 года ў краіне пачаліся мітынгі, падставай для якіх паслужыла спроба ўнясення паправак у канстытуцыю, што прадугледжвалі павелічэнне прэзідэнцкага тэрміна Блеза Кампаарэ. Вынікамі стала падзенне ўрада Кампаарэ. В.а. презідэнта Буркіна-Фасо стаў Мішэль Кафандо. Пачалася падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Кабарэ высунуў сваю кандыдатуру[9].

Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 29 лістапада 2015 г., абвешчаных у ноч з 30 лістапада па 1 снежня, Кабарэ атрымаў перамогу ў першым туры галасавання, атрымаўшы 53,5 % галасоў[10]. 7 студзеня 2016 года Кабарэ прызначыў на пасаду прэм’ер-міністра вядомага эканаміста Поля Каба Тыеба, які не мае вопыту ў палітыцы[11].

13 студзеня да прысягі быў прыведзены новы ўрад, у якім Кабарэ заняў пасады міністраў нацыянальнай абароны і па справах ветэранаў, як і яго папярэднік Кампаарэ[12][13].

23 студзеня 2022 года Кабарэ быў скінуты ў выніку ваеннага перавароту.

Remove ads

Узнагароды

Камандор і Вялікі афіцэр Нацыянальнага ордэна Буркіна-Фасо, кавалер Вялікага крыжа Ордэна Плеяд[14][15].

Прыватнае жыццё

Жанаты, трое дзяцей. Любіць чытаць і слухаць музыку, займаецца сельскай гаспадаркай. З’яўляецца заступнікам футбольнага клуба першага дывізіёна «Rail Club du Kadiogo[en]», які атрымаў перамогу на чэмпіянаце Буркіна-Фасо па футболе 2005 года[16][16].

Зноскі

  1. Roch Marc Christian Kaboré // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Roch Marc Christian Kabore // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Roch Marc Christian Kaboré // Munzinger Personen Праверана 26 студзеня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  4. Assemblee Nationale (2006). Le President>Біографія на сайті http://www.an.bf/SiteAn/president/biographie.html Архівавана 28 чэрвеня 2008.
  5. La Petite Academie. (2004). Detail sur la personnalite de KABORE Rock Marc Christian. http://www.petiteacademie.gov.bf/Personnalite/Personnalite.asp?CodePersonnalite=249 Архівавана 28 верасня 2011.
  6. Sana, G. (2002). Roch Marc Christian Kabore: Le grand retour. http://www.africatime.com/burkina/nouvelle.asp?no_nouvelle=21588&no_categorie Архівавана 28 верасня 2007.
  7. «Feb 1996 — New government — Transformation of ruling party», Keesing’s Record of World Events, Volume 42, February, 1996 Burkina, Page 40937.
  8. [http: //www.gouvernement.gov .bf / spip.php? article1587 Paul Kaba Thieba, nouveau Premier ministre du Burkina Faso]. Урад Буркіна-Фасо (7 студзеня 2016).(недаступная спасылка)
  9. Liste des membres du gouvernement Paul Kaba Thiéba. Правительство Буркина-Фасо (13 января 2016). Праверана 18 января 2016.
  10. Burkina Faso president takes defence portfolio in new cabinet. Agence France-Presse (13 января 2015). Праверана 18 января 2016.
  11. A la découverte des candidats : Roch Marc Christian Kaboré. Burkina 24 (13 ноября 2015). Праверана 5 декабря 2015.
  12. Burkina Faso présidentielle : portrait de Roch Marc Christian Kabré. Синьхуа (1 декабря 2015). Праверана 5 декабря 2015.
  13. BURKINA FASO: Roch Marc Christian Kabore Biography And Profile(недаступная спасылка). Politico Scope (1 декабря 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 5 декабря 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads