Росквіт (часопіс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Росквіт» — літаратурна-мастацкі часопіс, орган «Беларускай літаратурна-мастацкай камуны». Выдаваўся са снежня 1927 да красавіка 1928 у Мінску на беларускай мове. Рэдактар П. Шукайла. Выйшлі 2 нумары.
Remove ads
Тэматыка
Арыентаваўся на маскоўскі ЛЕФ (Левы фронт мастацтва), футурызм, творчасць У. Маякоўскага. Пад уплывам камуністычнай ідэалогіі і эстэтыкі канструктывізму літаратары «Росквіт» абсалютызавалі функцыянальна-палітычныя і вытворча-прапагандысцкія аспекты мастацтва, адмаўлялі каштоўнасць эмацыянальнага зместу, лірычнасці і ўмоўнасці паэтычных вобразаў, практыкавалі тэлеграфна-інфарматыўны і кінематаграфічна-мантажны стыль у паэзіі, прозе і публіцыстыцы. Часопіс друкаваў раннія вершы П. Броўкі, вершы і прозу Я. Скрыгана (пад псеўд. Відук), П. Шукайлы, А. Канановіча (пад псеўд. А. Атава), У. Прыбыткоўскага, Ю. Лявоннага, аповесць А. Гародні «Варта на Рэйне». У нарысе П. Шукайлы «Літаратурнае сёння», інш. палемічных артыкулах дапускаліся грубыя выпады супрапь лірычнай паэзіі С. Ясеніна, У. Жылкі, П. Труса, Я. Пушчы, С. Дарожнага, А. Вольнага, Т. Кляшторнага.
Remove ads
Літаратура
- Конан, У. «Росквіт» / Уладзімір Конан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 121.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads