Анатоль Вольны
паэт, празаік, журналіст, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Вольны, сапр.: Анатоль Іўсцінавіч Ажгірэй (19 лістапада (2 снежня) 1902, ст. Пухавічы, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт , празаік , журналіст, драматург [2].
Remove ads
Біяграфія

З сям’і службоўца. У 1911 паступіў у Ігуменскую гімназію, атрымаў сярэднюю адукацыю. Скончыў мар’інагорскую чыгуначную школу 2-й ступені школу[3]. У 1920 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях з інтэрвентамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1921 працаваў у ЦК ЛКСМБ; у газеце «Малады араты». Вучыўся ў БДУ. У 1920—1930-х быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. З 1923 у літаб’яднанні «Маладняк», а з 1928 — у «Полымі». Член СП БССР (з 1934). Быў жанаты, гадаваў дзіця.
Арыштаваны 4 лістапада 1936 у Менску па адрасе: вул. М. Гоpкага, д. 4, кв. 6. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 як «член контррэвалюцыйнай аpганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў Менску. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 снежня 1957. Асабовая справа А. Вольнага № 11054-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў у друку ў 1922[2]. Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў беларускай прозе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Камсамольская нота» (1924, з А. Александровічам)[2], «Чарнакудрая радасць» (1926), «Табе» (1927). У 1925 выйшаў раман «Ваўчаняты» (у сааўтарстве з А. Александровічам і А. Дударом). Аўтар аповесцей «Два» (1925), «Антон Савіцкі» (1927, газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборніка фельетонаў (1927) і кнігі гумарэсак і фельетонаў «Суседзі» (1932), якія выйшлі пад псеўданімам Алёша.
Напісаў п’есы, драматызаваныя агітжарты («Калі дзяк гаворыць праўду», «Міколка», «У агранома» — 1924), камедыю «Ратуй, божа!» (з Р. Кобецам, 1932)[2]. Выступаў і як кінадраматург — па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы «Хвоі гамоняць» (з К. Дзяржавіным, 1929), «Гатэль „Савой“» (1930), «У агні народжаная» (1930), «Сонечны паход» (1931), «Новая радзіма» (1935) і інш. У 1935 выйшла кінааповесць «Шасцідзесятая паралель».
Remove ads
Бібліяграфія
- Камсамольская нота: Вершы. Мн., 1924 (з А. Александровічам);
- Ваўчаняты: Раман беларускіх лясоў / Сааўт. А. Александровіч, А. Дудар. Мн., 1925 (2-е выд. 1929);
- Два: Аповесць. Мн., 1925;
- Чарнакудрая радасць: Вершы. Мн., 1926;
- Барацьбіт: Зборнік. Мн., 1927;
- Зборнік фельетонаў. Мн., 1927;
- Табе: Вершы. Мн., 1927;
- Суседзі: Гумарэскі і фельетоны. Мн., 1932;
- Шасцідзесятая паралель: Кінааповесць. Мн., 1935.
Зноскі
- Беларусь у асобах і падзеях Праверана 2 жніўня 2023.
- Вольный Анатолий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads