Руая (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Руая (рака)
Remove ads

Руая (фр.: Roya, акс.: Roia, італ.: Roia) — рака ў Францыі і Італіі, упадае ў Лігурыйскае мора ў горадзе Вентымілья. Працякае па тэрыторыі французскага дэпартамента Прыморскія Альпы і італьянскай правінцыі Імперыя. Даўжыня ракі — 60 км, плошча басейна — 660 км², сярэдні расход ля вусця — 15 м³/с. Найбуйнейшы прыток — Бевера (правы).

Хуткія факты Руая, Характарыстыка ...

Рака пачынаецца ў горным масіве Прыморскія Альпы на перавале Коль-дэ-Тэнд. У верхнім і сярэднім цячэнні хуткасць цячэння высокая, характар — бурны. Агулам рака падае на 1871 метр за 60 км, сярэдні ўхіл 31,2 м/км. Генеральны напрамак цячэння — поўдзень. Утварае глыбокую даліну, французская частка якой уваходзіць у склад нацыянальнага парку Меркантур.

На французскай тэрыторыі на рацэ стаяць гарады Танд і Брэй-сюр-Руая, а таксама вёскі Саорж і Фантэн. Пасля перасячэння мяжы рака працякае пасёлак Айроле і ўпадае ў Лігурыйскае мора ў горадзе Вентымілья. Уздоўж усёй ракі ад перавала Коль-дэ-Танд да Вентымільі ідзе швейцарска-французска-італьянская шаша Кунеа — Танд — Вентымілья.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads