Рудня (горад)

горад у Смаленскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудня (горад)
Remove ads

Рудня (руск.: Рудня) — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 9,58 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1363 годзе.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...

Горад размешчаны на левым беразе ракі Малая Бярэзіна, за 68 км ад Смаленска, недалёка ад мяжы з Рэспублікай Беларусь.

Remove ads

Гісторыя

Першыя згадкі пра Рудню датуюцца прыкладна 1363 годам. Тады назва паселішча згадваецца як Родня (адноснае прыметнік ад слова род), што азначала «урадлівы, ўраджайны» (для параўнання: польск. Rodny з ідэнтычным значэннем). Сучасная назва Рудня паўстала пазней пад уплывам тапоніма Рудня: рэкі Рудня з водамі «ржавага» (чырвона-карычневага) колеру і названых па ёй паселішчаў.

Знаходзілася ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Пасля 1772 г. адышла да Расійскай імперыі, мястэчка Бабінавіцкага, з 1857 г. — Аршанскага павета Магілёўскай губерні.

Штуршок у развіцці Рудня атрымала ў другой палове XIX стагоддзя, калі праз населены пункт былі пабудаваныя шаша Віцебск — Смаленск (1856 год) і чыгунка Рыга — Арол (1868 год).

У 1918 годзе Магілёўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў студзені 1919 года — Беларускай ССР, аднак у хуткім часе Руднянская воласць уключана ў Смаленскі павет, які стаў часткай РСФСР. У 1926 г. Рудня атрымала статут горада, у 1929 г. быў утвораны Руднянскі раён[2].

У перыяд беларусізацыі працаваў Руднянскі белпедтэхнікум, у 1932 г. ён меў 165 навучэнцаў; існавала тры аддзяленні: дашкольнае, падрыхтоўчае і школьное[3].

14 ліпеня 1941 г. Рудня была акупавана нацысцкімі войскамі, вызвалена 8 кастрычніка 1943 г.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads