Рукшанскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рукша́нскае во́зера — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля аграгарадка Глыбачка.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Рукшанскага возера складае 0,44 км². Найбольшая глыбіня 15,2 м. Даўжыня возера 1,1 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі 4,06 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,35 млн м³, плошча вадазбору 3 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 3—4 м на поўдні да 10 м на паўднёвым усходзе, разараныя. Берагі вадаёма пераважна нізкія. На паўднёвым усходзе берагі зліваюцца з схіламі, у паўночнай і паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй да 250 м. Мелкаводдзе пясчанае, ніжэй дно выслана глеем і сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Зарастае расліннасцю да глыбіні 3 м. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці дасягае 20 м.
Рукшанскае возера злучана ручаём з возерам Глыбачка, таксама з яго выцякае ручай у Доўгае возера.
Remove ads
Літаратура
- Рукшанскае возера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 439.
- Рукшанскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 55. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads