Руская палярная экспедыцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Руская палярная экспедыцыя 1900—1902 гадоў была падрыхтавана Імператарскай Акадэміяй навук і мела асноўнай мэтай даследаванне часткі Паўночнага Ледавітага акіяна на поўнач ад Новасібірскіх астравоў і пошук легендарнай Землі Саннікава. Першае акадэмічнае прадпрыемства Расіі ў водах Ледавітага акіяна, здзейсненае на ўласным судне[1].
Кіраваў экспедыцыяй рускі геолаг і палярны даследчык барон Эдуард Васільевіч Толь.
Адным з супрацоўнікаў і найбліжэйшым памагатым Толя быў малады даследчык, лейтэнант Імператарскага флота Аляксандр Васільевіч Калчак, будучы Вярхоўны кіраўнік Расіі і Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй. Таму па палітычных матывах пры савецкай уладзе гісторыя экспедыцыі радыкальна перакручвалася[1].
Экспедыцыя была важная таксама і з пункту гледжання геапалітычных інтарэсаў Расійскай імперыі. Усе папярэднія замежныя палярныя экспедыцыі разглядаліся іх арганізатарамі таксама як важная нацыянальная справа[заўв 1][1].
Remove ads
Заўвагі
- Прыкладам, кніга Адольфа Нордэншэльда «Шведская палярная экспедыцыя 1878-79 г. Адкрыццё Паўночна-ўсходняга праходу» пачата словамі: «Арктычныя экспедыцыі, што рушылі са Швецыі цягам апошніх гадоў, набылі глыбокае нацыянальнае значэнне».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads