Руслан Яўгенавіч Равяка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Руслан Яўгенавіч Равяка (нар. 8 кастрычніка 1975, Баранавічы) — беларускі журналіст, перакладчык, вікіпедыст[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1975 году ў Баранавічах. Скончыў Магілёўскі тэхналагічны ўніверсітэт, па спецыяльнасці інжынер-механік абсталявання харчовай прамысловасці. 16 гадоў працаваў інжынерам на Баранавіцкім мясакансервавым камбінаце, шмат гадоў супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва». Пасля працаваў журналістам у баранавіцкім незалежным тыднёвіку «Intex-Press». Жыў у Баранавічах[2].
Рэдактар Беларускай Вікіпедыі альтэрнатыўным правапісам[1].
У студзені 2022 года на Равяку склалі адміністрацыйны пратакол за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яго абвінавацілі ў захоўванні кнігі «Mein Kampf» Адольфа Гітлера на камп’ютары, які забралі супрацоўнікі КДБ у ліпені 2021 году падчас ператрусу ў рэдакцыі «Intex-press»[3].
Remove ads
Творчасць
На беларускую мову пераклаў апавяданні Станіслава Лема «Уранавыя вушы» і Вітальда Вірпшы «Смецце», раман Сяргея Пясецкага «Жыццё раззброенага чалавека» (ARCHE 5-2014). Разам з Уладзем Маруцікам пераклаў раман Сяргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (нявыдадзены)[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads