Русіно (могілкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Могілкі Русіно — адзіныя дзеючыя могілкі Баранавічаў Брэсцкай вобласці, размешчаныя паміж горадам і вёскай Русіно. Адкрыты ў 1982 годзе. Станам на 2018 год займалі плошчу звыш 50 гектараў, колькасць пахаванняў складала амаль 45 тысяч[1].
Remove ads
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
- Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч — беларускія лётчыкі, якія загінулі ў авіякатастрофе на авіяшоу ў Польшчы 30 жніўня 2009.
- Віктар Антонавіч Сырыца (1953—2015) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
- Андрэй Мікалаевіч Жук (1976—2019) — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (пасмяротна).
- Вольга Салаўёва — ахвяра выбуху ў мінскім метрапалітэне ў 2011 годзе.
- Венанцый Вікенцьевіч Бутрым (1936—2003) — паэт, пісьменнік, мастак.
У 2006 годзе на могілках былі перапахаваныя некалькі цынкавых трун, знойдзеных пры ўстаноўцы елкі на плошчы Леніна, дзе да 1947 года размяшчаліся старыя праваслаўныя могілкі[2].
Remove ads
Зноскі
- Тайны барановичских кладбищ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2019. Праверана 29 снежня 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads