Аляксандр Эдуардавіч Марфіцкі
беларускі ваенны лётчык першага класа From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Эдуардавіч Марфіцкі (16 мая 1956, Багушэўск, Сенненскі раён — 30 жніўня 2009 года ля Радама) — беларускі ваенны лётчык першага класа, палкоўнік, намеснік камандуючага аператыўна-тэхнічным камандаваннем ВПС і войск СПА Беларусі. Загінуў падчас выканання фігуры пілатажу на Radom Air Show 2009[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1978 годзе Харкаўскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, у 1987 — Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына, у 2002 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].
У 2003 годзе — камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл (Баранавічы)[3]. Меў 2320 гадзін налёту[4].
30 жніўня 2009 года разам з палкоўнікам Аляксандрам Жураўлевічам пілатаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоу Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілатажу, самалёт пачаў рэзка зніжацца. Ёсць інфармацыя, што пілоты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіравання загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з прычыны блізкасці самалёта да гледачоў або жылых пабудоў. Самалёт упаў каля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 метраў ад дамоў[5][6][7].
У фільме «Звычайны герой» (2004) пра героя Беларусі Уладзіміра Карвата, Марфіцкі распавядаў пра тую катастрофу: «Ён сапраўды здзейсніў гераічны ўчынак. Адвёў самалёт. Усё ж такі 24 тоны, 4 тоны паліва, калі б ён упаў недзе на населены пункт, там не адзін дом бы згарэў. Вельмі шмат было б ахвяр, тым больш, што гэта было ўначы, усе людзі знаходзіліся ў хатах, наступствы былі б самымі сумнымі»[8].
Ганаровае пахаванні лётчыка на могілках Русіно ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войск Польшчы і архіепіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага[9].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I ступені (2003) [3]. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» (2010) [10].
Памяць
28 верасня 2009 года Рада гміны Гузд прыняла ўхвальную пастанову пра будаўніцтва помніка лётчыкам[11]. Помнік адкрыты 11 красавіка 2010 года[12].
Прозвішча лётчыка таксама згадана на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касцёле ў Радаме, дзе згаданы імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадах, якія пачалі свой апошні палёт з аэрадрому Радам—Садкаў[13].
У памяць загінулых лётчыкаў названа адна з вуліц мікрараёна Бараўкі ў Баранавічах.[14]
Гл. таксама
Зноскі
- Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009
- Погибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета Архівавана 3 верасня 2009. (руск.)
- Они улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасня 2009
- Pilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? (польск.) // TVN.24.pl, 30.08.2009
- Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje (польск.) // WP.pl, 30.08.2009
- Wypadek na Air Show w Radomiu (польск.) // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009
- Дочь погибшего на авиашоу в Польше белорусского пилота: "ПАПА ГОВОРИЛ: «ПРИЛЕЧУ ДАЖЕ НА ОДНОМ ДВИГАТЕЛЕ»(недаступная спасылка) // Комсомольская правда в Беларусі
- Помнік беларускім лётчыкам урачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
- Wystartowali z Sadkowa i zginęli Архівавана 6 жніўня 2016. // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010 (польск.)
- Сегодня 9 лет со дня подвига двух барановичских летчиков ‒ Марфицкого и Журавлевича (руск.) . nashkraj.by. Праверана 18 сакавіка 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads