Рутара Хасімота
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рутара Хасімота (29 ліпеня 1937 — 1 ліпеня 2006) — японскі палітычны дзеяч, у перыяд з 11 студзеня 1996 г. па 30 ліпеня 1998 займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі.
Remove ads
Біяграфія
Хасімота атрымаў вышэйшую адукацыю ў Універсітэце Кэё, дзе навучаўся на палітолага. У 1963 годзе стаў дэпутатам японскага парламента. У 1989 годзе ён стаў міністрам фінансаў, а ў 1994 заняў пост знешняга гандлю і прамысловасці. У верасні 1995 года быў абраны лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.
Хасімота узначальваў японскі ўрад у перыяд з 1996 па 1998 год. У галіне знешняй палітыкі ў гэты час была адзначана актывізацыя дыялогу з Расіяй. На перамовах з Барысам Ельцыным Хасімота заяўляў, што абодвум краінам неабходны мірны дагавор, але ў той жа час мірны дагавор не можа быць заключаны без рашэння праблемы межаў.
У 1998 годзе Хасімота сышоў у адстаўку, якая была выкліканая няўдалым выступам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі на выбарах у верхнюю палату парламента. На пасадзе прэм’ер-міністра яго змяніў Кэйдза Абуці. З 2000 па 2001 год Хасімота займаў пасаду дзяржаўнага міністра ў кабінеце Ёсіра Моры, вырашаючы пытанні адміністрацыйнай рэформы. Пасля адстаўкі Моры ў 2001 годзе, ён зноў балатаваўся на пасаду лідара ЛДП, але прайграў унутрыпартыйныя выбары Дзюн’іціра Каідзумі.
Remove ads
Зноскі
- Hashimoto Ryutaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ryutaro Hashimoto // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- Ryutaro Hashimoto // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads