Рутвіца

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Рутвіца
Remove ads

Ру́твіца[1] (Lotus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае больш за 100 відаў, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: рутвіца багнавая (Lotus uliginosus) і рутвіца рагатая (Lotus corniculatus)[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Шматгадовыя, зрэдку двухгадовыя і аднагадовыя травы або паўкусты. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя або ў парасонападобных суквеццях, ярка жоўтыя. Плод — струк.

Растуць на лугах, схілах, у вільготных лясах, каля дарог. Меданосы. Выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых і кармавых раслін. З кветак вырабляюць фарбавальнік для воўны[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
  3. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads