Рыгор Раманавіч Акулевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыго́р Рама́навіч Акуле́віч (19 красавіка 1907, в. Вялікая Кракотка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 28 кастрычніка 1974) — грамадска-культурны дзеяч беларускай эміграцыі, выдавец, публіцыст.

Хуткія факты Рыгор Раманавіч Акулевіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага раёна (цяпер Гродзенская вобласць). Адзін з арганізатараў гурткоў Беларускай сялянска-работніцкай Грамады і ТБШ, бібліятэкі імя Янкі Купалы на радзіме. Ратуючыся ад рэпрэсій з боку польскіх уладаў, выехаў у 1928 годзе ў Канаду. Удзельнічаў тут у прасавецкім беларускім руху, у выпуску газеты «Канадский гудок» (зачынена канадскімі ўладамі за адозвы-падтрымкі палітыкі СССР), дзе ў першых трох нумарах, па-беларуску, друкаваўся «Беларускі куток». Адзін са стваральнікаў пракамуністычнай Федэрацыі рускіх канадцаў і яе друкаванага органа — газеты «Вестник». Неаднойчы наведваў Беларускую ССР (1947 і 1955 гг.).

Remove ads

Творчасць

Кніга «Русские в Канаде» (Таронта, 1952) ёсць важнаю крыніцаю па гісторыі эміграцыі ў Канадзе, насельніцтва з беларуска-літоўскіх губерняў.

У кнізе «50 лет Белорусской республики», якая выйшла ў выдавецтве «Вестник» (Таронта, 1968) вельмі крытычна і ў даволі рэзкай форме напісаў пра антысавецкіх беларусаў-эмігрантаў. Як успамінае беларускі грамадска-палітычны дзеяч Міхась Ганько, аўтар, аднекуль атрымаў фотакартку яго брата, Мікалая, ваеннага часу, і пераблытаў братоў[1].

Remove ads

Працы

Кнігі

  • Русские в Канаде: История русских рабоче-фермерских клубов им. М. Горького (1930—1940) и Федерации русских канадцев (1941—1952). Первые исследования северо-запада Америки; духоборцы; ранняя русская иммиграция в различных частях Канады; Православная церковь; русские общества. — Торонто: Главное Правление Федерации русских канадцев, 1952. — 326, [2] с.
  • 50 лет Белорусской республики. — Торонто: Главное Правление Федерации русских канадцев, 1968.

Артыкулы

  • О том, как Акула Беларусь строил // Голас Радзімы. — 1963. — № 55. — С. 5.

Зноскі

  1. Ганько, М. Каб сьведчылі пра Беларусь: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька / Марыя Ганько; уклад. В. Іпатавай; камэнт. А. Гардзіенкі. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 189, [2] с., [4] л. іл.: іл. — С. 68. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 5). — ISBN 985-504-006-6.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads