Рыгор Станькавіч Осцік

(пам. 1519) маршалак дворны літоўскі, ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Станькавіч Осцік таксама Осцікавіч або Остык (не пазней за 1478[7] — студзень 1519[8]) — намеснік анікштанскі і маршалак гаспадарскі (1492)[7], маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509—1519), ваявода троцкі (1510—1519).

З роду Осцікаў, сын Станка Осцікавіча.

Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах (1492—1494, 1500—1503), у бітве на Ведрашы (1500) трапіў у маскоўскі палон. Пасля ўцёкаў з палону князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага вераснем 1507 года, іншых палонных закавалі ў кайданы, а некаторых вялікі князь маскоўскі хацеў пакараць смерцю, у тым ліку Рыгора Осціка. Вызвалены з палону ў красавіку 1509 года[8].

Зноў атрымаў урад дворнага маршалка, а пасля заняцця ўрада віленскага ваяводы Мікалаем Мікалаевічам Радзівілам, летам 1510 года стаў ваяводам троцкім[8].

Ажаніўся ў канцы XV ст. з Аляксандрай, дачкой князя Петкі Раманавіча Свірскага, атрымаў за ёю ў пасаг частку маёнтка Мядзель-Кабыльнік. Меў трох сыноў — Рыгора, Станіслава і Юрыя.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads