Мікалай Радзівіл (1470—1521)
(1470—1521) ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470—1521) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[10]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.
Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Літвы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[10] і іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладзечна, трымаў Бабруйскую воласць. Быў старостам бельскім. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).
Remove ads
Біяграфія
![]() |
![]() | |
Мікалай III Радзівіл і яго жонка Альжбета з Саковічаў. Г. Ляйбовіч, 1758 г. |
Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[11].
Удзельнічаў у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 года, Клецкай бітве 1506 года з татарамі.

У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж года стаў ваяводам троцкім, з 1510 года — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на з’ездзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбертам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статута Вялікага Княства Літоўскага (1529).
У 1518 годзе атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максімільяна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».
Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці[10]:
- Ян (1492—1542), падчашы вялікі літоўскі і староста генеральны жамойцкі
- Мікалай (каля 1492—1529/1530), біскуп жамойцкі
- Станіслаў (пам. 1531)
- Соф’я, жонка Яна Забярэзінскага, намесніка гарадзенскага і ваўкавыскага
- Алена, жонка князя Юрыя Алелькавіча
- Альжбета, жонка князя Януша Гальшанскага-Дубровіцкага, ваяводы троцкага
Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 года. Спачыў у Віленскай кафедры[12].
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Мікалая Радзівіла
- Невядомы мастак, 1646—53 гг.
- З Нясвіжскай партрэтнай галерэі, 1733—37 гг.
- З фрэскі касцёла Святога Юрыя ў Вільні, XVIII ст.
- М. Старкман, 1857 г.
Зноскі
- Nikolaus von Radziwill // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 73, 160.
- Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 288. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 296. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 332.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 110.
- Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net (8 кастрычніка 2010).
- Błaszczyk G. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (ok. 1470—1521) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 319.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads