Рыгор Ціханавіч Лынькоў
беларускі паэт, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Ціханавіч Лынькоў (1909, каля в. Старое Сяло, Рагачоўскі павет — 1941. Псеўданімы: Рыгор Суніца, Р. Суніца, Р. Смелы; Крыптанімы: Р. Л-ў, Р. Л-оў, Р. Л-коў, Р. Л.) — беларускі савецкі паэт, перакладчык. Брат беларускага пісьменніка Міхася Лынькова.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка, маленства правёў у чыгуначнай будцы на Рагачоўшчыне. У 1923 годзе цалкам асірацеў. У 1923-1925 гадах жыў у брата -- Міхаіла Лынькова, у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. Вучыўся ў Свержанскай сямігодцы, пасля пераезду брата ў Бабруйск, скончыў 8 класаў сярэдняй школы ў Бабруйску. У 1928 годзе працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў адной з вёсак Рагачоўскага раёна.
Служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі, з 1929 года працаваў у рэдакцыі Бабруйскай газеты «Камуніст». У 1936—1941 гадах — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва» ў Мінску. Знік без вестак у 1941 годзе на фронце.
Remove ads
Сям’я
Быў у шлюбе з яўрэйкай Геняй Рыгораўнай Лерман, малодшай з сямі дочак у сям’і Рыгора і Рахілі Беркаўны Лерманаў. Адна са старэйшых сясцёр Вольга выйшла замуж за пісьменніка Васіля Вітку. Восенню 1941 года нацысты расстралялі Геню, 22-гадовую настаўніцу, разам з зусім маленькай дачкой Аленкай каля Старых Дарог. Разам з імі загінулі братава жонка Хана Абрамаўна і сын Марык[1].
Творчасць
Друкаваўся з 1926 года. Пісаў пра подзвігі герояў Грамадзянскай вайны, патрыятычныя імкненні моладзі.
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы рускіх паэтаў: вершы і паэму «Добра!» (разам з Васілём Віткам) Уладзіміра Маякоўскага, п’есу «Казка» Міхаіла Святлова і іншыя.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads