Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі
(пам. 1560) дзедзіч Бурнева From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі (каля 1510—1560) — князь, землеўласнік.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Горскіх герба «Друцк». Сын Фёдара Дзмітрыевіча.
Заснавальнік асобнай галіны роду Друцкіх-Горскіх. Уладальнік Бурнеўкі і часткі маёнткаў Арава і Горы.
Сям’я
Праз шлюб (пасля кастрычніка 1542) з князёўнай Тамілай Багданаўнай Заслаўскай набыў Лошыцу пад Менскам. У шлюбе вядома восем дзяцей, 4 сыны і 4 дачкі. Большасць дзяцей перайшла з праваслаўя ў пратэстантызм.
- Пётр (каля 1545 — да 1582), спадчыннік Лошыцы Адзінцоўскай, яго род згас у 3-м калене ў сярэдзіне XVII ст.
- Фёдар (каля 1550—1615), спадчыннік Лошыцы Гарнастаеўскай
- Стэфан, памёр маладым.
- Ян (каля 1560—1619), аршанскі маршалак з 1605 года.
- Раіна, у шлюбе (да 1560) з Марцінам Валадковічам, суддзём земскім менскім.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads