Фёдар Рыгоравіч Друцкі-Горскі

(пам. 1615) староста цэльскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Рыгоравіч Друцкі-Горскі (1550-я — 1-я палова 1615) — вялікалітоўскі арыстакрат. Староста цэльскі (1589—1615).

Хуткія факты Фёдар Рыгоравіч Друцкі-Горскі, староста цэльскі[d] ...

Вялікай кар’еры не зрабіў, быў дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Менскага ваяводства ў 1586, 1594, 1597, 1600, 1604 гадах, ад Віцебскага — у 1591 годзе, у тым ліку трыбунальскім маршалкам менскай кадэнцыі — у 1586, 1591, 1597 гадах, навагародскай — у 1604 годзе.

Браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1583). У 1589 годзе атрымаў на ленным праве невялікае Цэльскае староства (частку колішняй Свіслацкай воласці), якое складалася толькі з вёскі Цэль.

Кальвініст. У 1594 годзе ажаніўся з Марынай Вішнявецкай, дачкой кіеўскага кашталяна князя Міхаіла Аляксандравіча Вішнявецкага і Гальшкі Юр’еўны Зяновіч, таксама кальвіністаў.

У 1595 годзе браў удзел у кальвінісцкім сінодзе ў Вільні[6].

Быў незаможны, асноўны маёнтак, пасля падзелу спадчыны з братамі ў 1597 годзе — Лошыца Гарнастаеўская з вёскамі Трасцянец, Сініла, Тыгорак. За жонкай атрымаў як пасаг Багушэвічы, а 26 снежня 1594 года сужэнцы набылі ў Марыніных братоў Міхаіла і Юрыя Вішнявецкіх маёнтак Дзяксняны.

У шлюбе з Марынай Вішнявецкай меў сына Рыгора і трох дачок — Соф’ю, Альжбету і Еўдаксію. У свой час Юзаф Вольф называў яшчэ сына Фёдара, але пазней звесткі пра яго не пацвердзіліся.

  • Рыгор, у каталіцтве Юрый (1595/1598 — лета 1659), староста аршанскі, ваявода мсціслаўскі
  • Альжбета (? — пасля 1635), у шлюбе за Адамам Трызнам.
  • Еўдаксія, у каталіцтве Крысціна (? — да студзеня 1647), у першым шлюбе за Янам Ісайкоўскім, у другім (з 1632) за Мацеем Вадарадскім.
  • Соф’я (? — 19 ліпеня 1657), у першым шлюбе (з 1624—1625) за Балтазарам Стравінскім, у другім (з 1633) за Крыштафам Хадкевічам, віленскім ваяводам (1642—1652)
Remove ads

Зноскі

  1. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 60. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11711731'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q9379244'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130214150'></a>
  2. Wolff J. Kniaziowie… s. 145.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads