Рыжкавічы
былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ры́жкавічы[1] (трансліт.: Ryžkavičy, руск.: Рыжковичи) — былая вёска ў Беларусі, у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З’яўляліся адміністрацыйным цэнтрам Рыжкавіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца 2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Шклоў, за 28 км ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў[2].
Гісторыя
Вёска Рыжкавічы вядомая з XVI стагоддзя. Магнаты з роду Хадкевічаў пабудавалі тут кляштар дамініканцаў, таксама існавала ўніяцкая царква Пятра і Паўла.
У часы Другой сусветнай вайны ў Рыжкавічах існавала яўрэйскае гета, якое нацысты знішчылі пры канцы 1941 года. Памятнага знака пра знішчаных яўрэяў у вёсцы і Шклове няма. У сярэдзіне XX стагоддзя была знішчана мясцовая царква.
14 снежня 2007 года, разам з вёскамі Маладзёжная і Малое Зарэчча, Рыжкавічы ўвайшлі ў склад горада Шклова[3].
Remove ads
Насельніцтва
Цікавыя факты
Рыжкавічы вядомыя тым, што тут жыў і працаваў у 1980-я намеснікам старшыні калгаса імя Леніна і партаргам Аляксандр Лукашэнка. У сярэдзіне дзевяностых калгас заняпаў, а потым яго ліквідавалі. Дагэтуль тут жыве яго жонка Галіна.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads