Галіна Радзівонаўна Лукашэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галі́на Радзівонаўна Лукашэ́нка (да шлюбу Жаўняро́віч; нар. 1 снежня 1955, Рыжкавічы, цяпер у складзе Шклова) — жонка першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1975 годзе ажанілася з Аляксандрам Лукашэнкам, з якім вучыліся ў адной школе. Разам паступілі ў інстытут і пераехалі ў Рыжкавічы. Нарадзіла двух сыноў — Віктара і Дзмітрыя.
Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам Беларусі, засталася ў Рыжкавічах, куды прэзідэнт прыязджае не часта[2]. У афіцыйных мерапрыемствах Галіна Радыёнаўна не ўдзельнічае, за мяжу не ездзіць. Працавала загадчыцай дзіцячага садку. У 1998 годзе прызначаная кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама ў сферы аховы здароўя і санітарна-курортнага лекавання.
8 студзеня 2010 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3].
У 2022 годзе Галіна Лукашэнка трапіла ў санкцыйныя спісы ЗША[4] і Аўстраліі[5] (сакавік), Украіны (кастрычнік)[6] і Новай Зеландыі (лістапад)[7].
27 студзеня 2025 года была ўнесена ў санкцыйны спіс Канады[8][9].
Remove ads
Зноскі
- USA places Lukashenko's wife on sanctions list (англ.). Interfax-Ukraine. Праверана 16 сакавіка 2022.
- Australia places additional sanctions on Russia and Belarus (англ.). Department of Foreign Affairs and Trade (25 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 March 2022. Праверана 26 March 2022.
- LUKASHENKO Galina Rodionovna (англ.)(недаступная спасылка). National Agency for Prevention of Corruption. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2023. Праверана 21 лістапада 2022.
- Nanaia Mahuta. Further sanctions on the political and economic elites of Russia and Belarus (англ.). Government of New Zealand (21 лістапада 2022). Праверана 21 лістапада 2022.
- Backgrounder: Sanctions against individuals and entities in Belarus (англ.). Government of Canada (27 студзеня 2025).
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads