Свята-Уваскрасенская царква (Шклоў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Уваскрасенская царква — колішні праваслаўны храм у былой вёсцы Рыжкавічы (цяпер у межах горада Шклова Магілёўскай вобласці).
Remove ads
Гісторыя
У 1701 годзе паведамляецца, што «шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылём Аўсяевічам, шклоўскім купцом, ягоным коштам, толькі падобна, не без дапамогі іншых». Яе ўзвялі ў традыцыях магілёўскай школы дойлідcтва, так званага магілёўскага барока.
У царкве шанаваўся абраз Багародзіцы, які, паводле падання, з’явіўся ў 1640 годзе.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Шклоў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Гістарычныя крыніцы гэтага перыяду называюць царкву як Уваскрасенскую, пры якой дзейнічаў адпаведна Уваскрасенскі манастыр.
Пры савецкай уладзе ў 1930-я гады храм быў адабраны ў вернікаў. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны (лета—восень 1941 года) на Рыжкаўскім ускрайку немцы зрабілі яўрэйскае гета. У пачатку 1960-х гадоў царкву ўзарвалі.
У 2003 годзе на месцы былога храма праводзіліся археалагічныя даследаванні навукоўцамі з Акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара, доктара гістарычных навук Вольгі Ляўко.
- Царква на плане XVIII стагоддзя (пазначана лічбай 3)
- Царква, 1940-я гады
- Фасад царквы, 1940-я гады
- Купал царквы, 1940-я гады
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 306. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7.
Спасылкі
- Рынкавая (Уваскрасенская) царква Архівавана 9 ліпеня 2021. на сайце «Страчаная архітэктурная спадчына»
- Свята-Уваскрасенская царква (Шклоў) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads