Рыльскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ры́льскі манастыр (балг.: Рилски манастир) — гісторыка-архітэктурны комплекс у Балгарыі, у гарах Рыла. Заснаваны ў 927—941 гг. манахам-пустэльнікам Іванам Рыльскім.
У 14 ст. ў перыяд росквіту манастыра ўзведзены архітэктурны комплекс (плошча 8,8 тыс. м²), які стаў вялікім дасягненнем манументальнай архітэктуры эпохі т.зв. балгарскага адраджэння. У Сярэднявеччы манастыр — цэнтр балгарскай адукацыі і культуры. У часы турэцкага нашэсця неаднаразова гарэў і рабаваўся. Моцна пацярпеў ад пажару 1833 года, адноўлены ў 1934—1960 гг.
Звонку мае строгі крапасны характар. Жылыя карпусы утвараюць замкнёны 5-вугольны ў плане маляўнічы ўнутраны двор з ажурнымі аркадамі, каланадамі, адкрытымі галерэямі. Сярод архітэктурных помнікаў: каменная вежа Хрэля (1335, рэшткі старажытных роспісаў), царква святога Лукі (1799), саборны 5-купальны храм Раства Маці Божай (1834—1860 гг., майстар Павел) з 2-колернай муроўкай, лёгкай адкрытай заходняй галерэяй, хвалістымі абрысамі карнізаў (у інтэр'еры захаваліся роспісы, разны дэкор; іканастас, 1839—1844 гг.). У музеі манастыра — багаты збор сярэдневяковага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Рыльскі манастыр уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Remove ads
Гл. таксама
- Рыльскія глагалічныя лісткі
- Рыльскі манастыр (прыродны парк)
Літаратура
- Рыльскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 499—500.
Спасылкі
![]() |
Рыльскі манастыр на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт Рыльскага манастыра Архівавана 18 чэрвеня 2015. (балг.)
- Рыльскі манастыр Архівавана 16 жніўня 2015. на сайце Bulgarian Monastery Архівавана 16 жніўня 2015. (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads