Рычард (кароль Германіі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рычард (кароль Германіі)
Remove ads

Рычард Карнуолскі (англ.: Richard of Cornwall; 5 студзеня 1209, замак Уінчэстэр — 2 красавіка 1272, замак Беркхэмстэд, Хартфордшыр) — англійскі прынц з дынастыі Плантагенетаў, кароль Германіі (з 1257 года).

Хуткія факты Рычард Карнуольскі, Кароль Германіі ...
Remove ads
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Герб Рычарда Корнуальскага.

Сын Іаана Беззямельнага і брат караля Англіі Генрыха III, граф дэ Пуацье (12251243), граф Корнуала1227 года). Тройчы быў рэгентам Англіі (у 12531254, 1264 і з 1270 года).

У 1240 годзе Рычард, быўшы крыжаком, адплыў да Пталемаіды, але ў 1242 годзе без усякага поспеху вярнуўся ў Лондан.

У 1250 годзе ён уступіў у саюз з Папам Інакенціем IV, але ў 1252 годзе адмовіўся ад прапанаванай яму папам кароны Сіцыліі.

Пасля смерці Вільгельма Галандскага Рычард прыняў прапанаваную яму архібіскупам Кёльна і іншымі князямі нямецкую карону (13 студзеня 1257 года); некалькі разоў з’яўляўся ў Германіі, склікаў сейм, выдаваў законы супраць разбойнікаў, зацвердзіў прывілеі Страсбурга, Гагенау і іншых імперскіх гарадоў. Калі ў Англіі пачалася міжусобная вайна, Рычард устаў на бок свайго брата караля Генрыха III і ў бітве пры Льюісе (14 мая 1264) трапіў у палон да Сімона дэ Манфора, дзе прабыў у няволі 16 месяцаў. У апошні раз Рычард быў у Германіі ў 1268 годзе.

Дзякуючы сваім свінцовым і алавяным рудням у Корнуале, Рычард быў адным з найбагацейшых хрысціянскіх князёў свайго часу.

Remove ads

Зноскі

1. Matthew Paris's English history, from 1235 to 1273 / Пер. з лат. J. A. Giles. L.: Henry G. Bohn, 1854. — Vol. III. — P. 239.
2. Národní autority České republiky Праверана 30 студзеня 2023.

3. Kindred Britain

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Lundy D. R. The Peerage

6. Pas L. v. Genealogics — 2003.

7. Národní autority České republiky Праверана 24 студзеня 2023.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads