Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг[6] (англ.: Richard Laurence Millington Synge; 28 кастрычніка 1914, Ліверпул — 18 жніўня 1994, Норыдж) — англійскі біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1936). У 1941—1943 гадах працаваў у Асацыяцыі ваўнянай прамысловасці, з 1943 года — у Лістэраўскім інстытуце прафілактычнай медыцыны ў Лондане. З 1948 года кіраўнік аддзела біяхіміі і хіміі бялку Роўэцкага даследчага інстытута (Баксберн, Абердзін). З 1967 года ў інстытуце прадуктаў харчавання ў Норыджы.
Асноўныя працы
Распрацаваў тэарэтычныя асновы метаду размеркавальнай храматаграфіі і ўвёў яго ў практыку (1944). Адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі бялкоў.
Нобелеўская прэмія
Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, разам з А. Дж. П. Марцінам).
Зноскі
- R.L.M. Synge // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Richard Laurence Millington Synge // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads