Рэджынальд Поўл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэджынальд Поўл
Remove ads

Рэджынальд Поўл (англ.: Reginald Pole; 12 сакавіка 1500 — 17 лістапада 1558) — англійскі кардынал, апошні каталіцкі архібіскуп Кентэрберыйскі, адзін з лідараў англійскай контррэфармацыі.

Хуткія факты Яго Эмінэнцыя Рэджынальд Поўл, канцлер Оксфардскага ўніверсітэта[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Рэджынальд Поўл паходзіў са знатнай сям’і, па матчынай лініі быў нашчадкам англійскіх каралёў, адукацыю атрымаў у Оксфардзе і Падуі. Першапачаткова быў у ласцы ў Генрыха VIII, аднак адмовіўся падтрымаць ануляванне яго шлюбу з Кацярынай Арагонскай і з’ехаў у выгнанне. У 1536 годзе быў узведзены ў кардыналы, маючы на той час толькі дыяканскае пасвячэнне. Быў папскім легатам на Трыдэнцкім саборы.

Пасля ўзыходу на аглійскі трон каталічкі Марыі Цюдар кардынал Поўл вярнуўся ў Англію і заняў пасад архібіскупа Кентэрберыйскага. Святарскае пасвячэнне ён атрымаў ужо з гэтай нагоды, за некалькі дзён да біскупскага. Па выпадковым збегу абставін Поўл памёр ад хваробы прыблізна праз 12 гадзін пасля смерці каралевы Марыі, што спрасціла імклівае вяртанне краіны да пратэстантызму пры яе пераемніцы Елізавеце I.

Remove ads

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3892772'></a>
  2. BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q77541206'></a>
  3. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads