Рэдзька

род кветкавых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэдзька
Remove ads

Рэдзька[2] (Raphanus) — род кветкавых раслін сямейства крыжакветных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Raphanus raphanistrum. Батанічная ілюстрацыя

Адна-, двух-, рэдка шматгадовыя травяністыя караняплодныя расліны. Лісце рассечанае. Кветкі белыя, жоўтыя, ружовыя, фіялетавыя, у суквецці гронка. Плод — стручок. Караняплоды рознай формы (ад круглай да верацёнападобнай) і афарбоўкі (белыя, жоўтыя, шэрыя, фіялетавыя, карычневыя, чорныя), з белай мякаццю, ужываюцца сырыя. Маюць 1,6 % цукру, каля 1,9 % бялку, вітаміны С і групы В, карацін, эфірны алей, востры смак ім надаюць гліказіды.

Remove ads

Віды

Адрозніваюць 6—8 відаў, пашыраных у Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. За 2 тыс. гадоў да н.э. рэдзька выкарыстоўвалася ў медыцыне. На Беларусі ў дзікай прыродзе 2 віды:[3] рэдзька палявая (Raphanus raphanistrum) і рэдзька пасяўная або агародная (Raphanus sativus), культывуюцца рэдзька пасяўная і яе разнавіднасці, рэдзька звычайная і радыска (Raphanus sativus var. radicula).

Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Харчовыя, алейныя, меданосныя і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Raphanus L. (англ.). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 10 студзеня 2010.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads