Рэжо Манінгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́жо Ма́нінгер (венг.: Manninger Rezső; 7 ліпеня 1890, Шопран, Венгрыя — 4 лютага 1970, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік (1939) і віцэ-прэзідэнт (1960—1966) Венгерскай АН. Замежны член УАСГНІЛ (1957).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся Рэжо Манінгер 7 ліпеня 1890 года ў Шопране. Сям'я Рэжо была евангелічнага веравызнання. У пачатку 1910-х гадоў пераехаў разам з бацькамі ў Будапешт і прысвяціў сталіцы Венгрыі ўсё сваё жыццё.
У 1912 годзе скончыў Вышэйшую ветэрынарную школу ў Будапешце. У 1928 годзе арганізаваў навукова-даследчы ветэрынарны інстытут, дырэктарам якога быў да 1943 года.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па паталогіі інфекцыйных хвароб жывёл і ветэрынарнай мікрабіялогіі. Даследаваў пытанні дыягностыкі сібірскай язвы і бруцэлёзу, імунізацыі пры туберкулёзе буйной рагатай жывёлы, спецыфічнай прафілактыцы чумы свіней, воспы авечак і інш.
Зноскі
- Manninger Rezső // http://mek.oszk.hu/00300/00355/html/ABC09732/09960.htm Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Rezso MANNINGER // Académie nationale de médecine
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119169061 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 сакавіка 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads