Рэнэ Амель

французскі велагоншчык (1902-1992) From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэнэ Амель
Remove ads

Рэнэ Нікала Адрыен Амель (фр.: René Nicolas Adrien Hamel; 14 кастрычніка 1902, Орша, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 7 лістапада 1992, Гуўё, Санліс, Уаза, О-дэ-Франс, Францыя) — французскі велагоншчык, які выступаў на шашы. Чэмпіён (камандная гонка) і бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года[3][4][5].

Хуткія факты Рэнэ Амель, Асабістая інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1902 года ў Оршы.

Выступаў у аматарскіх спаборніцтвах па веласпорце на шашы за «Рывалі Спартыф» (1922) і «Левалуа» (1924). У 1922 годзе стаў пераможцам шашэйнай гонкі Парыж — Дзьеп, у 1923 годзе заняў 2-е месца. У 1924 годзе стаў чэмпіёнам Францыі сярод аматараў.

У 1924 годзе ўвайшоў у склад зборнай Францыі на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. У шашэйнай гонцы з раздзельным стартам на 188 км Амель заваяваў бронзавы медаль, паказаўшы вынік 6 гадзін 30 хвілін 51,6 секунды і саступіўшы 10 хвілін 3,6 секунды пераможцу Арману Бланшанэ з Францыі. У камандным заліку гонкі з раздзельным стартам зборная Францыі, за якую таксама выступалі Арман Бланшанэ, Жорж Вамбст і Андрэ Лядзюк, заваявала залаты медаль з сумай 19 гадзін 30 хвілін 14,0 секунды.

У далейшым перайшоў у прафесійны веласпорт, выступаў за «Таман-Данлоп» (1926—1927), «Альцыён-Данлоп» (1927) і «Луве-Хатчынсан» (1928). У 1927 годзе заняў 7-е месца ў шашэйнай гонцы Парыж — Рубэ.

У час Другой сусветнай вайны далучыўся да патрыятычнага руха «Змагарная Францыя» і стаў членам Руху Супраціўлення[6].

Памёр 7 лістапада 1992 года ў г. Гуўё (Францыя).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads